English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Вайскоўцы супраць аб'яднання Беларусі з Расіяй (дадаліся фота і відэа)

22/05/08

У Баравусе, нядаўна далучаным да Наваполацка пасёлку, адбылася сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі.

 

Калісьці тут быў ваенны гарадок, таму пражываюць па большай частцы людзі вайсковыя. Пытанні ў асноўным былі пра стасункі і інтэграцыю з Расіяй і большасць людзей выказвалася негатыўна наконт гэтага.

 

– Людзі задаюцца пытаннем: Усё добра, але чаму мы такія сумныя і няшчасныя? І гэта значыць, што свядомасць людзей мяняецца і яны пачынаюць разумець сітуацыю. І гэта вельмі добра, – адзначыла праваабаронца і палітык Людміла Гразнова, якая прымала ўдзел у сустрэчы разам з Аляксандрам Мілінкевічам.

 

Аляксандра Мілінкевіча падчас наведвання Баравухі суправаджал таксама Павал Севярынец і Хрыстафор Жэляпаў.

 

Міліцыянты стаялі наводдаль і ўсё фільмавалі, аднак не перашкаджалі сустрэчы.

 

  

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  

 

 

 

 

 

Відэа размовы Паўла Севярынца з моладдзю тут


Усе навіны