English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Сустрэча з правакацыяй (фота і відэа)

23/05/08

Лідэр Руху “За Свабоду” сустракаўся з прадпрымальнікамі і наведвальнікамі Смаленскага рынку, што ў Віцебску. Старшынём савета прадпрымальнікаў на гэтым рынку быў Сяргей Парсюкевіч, якога пасадзілі за краты нібыта за супраціўленне міліцыі.

 

Па словах прадпрымальнікаў, з першага ліпеня рынак будуць рэканструяваць і іх збіраюцца выселіць. “Прыйдзецца шукаць іншую працу. Не ведаю, як мы пражывем на 300 тысяч, а такі срэдні заробак у Віцебску. Кошты з кожным месацам растуць. Зараз на рынку працуе толькі 500 чалавек, хаця працоўных месцаў 1200. На 40 працэнтаў павысіліся падаткі за апошні час” – расказвае прадпрымальніца Алена.

 

- Прадпрымальнікі ўспаміналі пра Сяргея Парсюкевіча, вельмі перажываюць за яго, - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч. – Усе пытаюцца, што зрабіць, каб вызваліць гэтага чалавека.

 

Напрыканцы сустрэчы студэнт гістарычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксей Мітрафан кінуў у палітыка яйкам. Прыхільнікам Аляксандра Мілінкевіча ўдалося яго затрымаць.

 

Як высветлілася, хлопец – сябра нацыянал-бальшавіцкай партыі і БРСМ. Па яго словах, такім чынам ён “выказаў свой пратэст супраць апазіцыі”. Аляксандр Мілінкевіч і ўдзельнікі сустрэчы правялі з ім гутарку і потым адвезлі ў міліцэйскі ўчастак.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Відэа размовы Мілінкевіча з прадавачкай Смаленскага рынку тут


Усе навіны