Працяг “справы чатырнаццаці” (дадаліся фота)
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска праходзіць працэс “па справе чатырнаццаці”. Сёння разглядаюцца справы Міхаіла Субача, Паўла Вінаградава і Максіма Дашука.
Працэс пачаўся а палове на дзясятую. Справу разглядае суддзя Валеры Есьман. Інтарэсы абвінавачаных прадстаўляюць адвакаты Мар’яна Семешка, Ірына Багніч, Павал Сапелка. Падсудныя напачатку суда адмовіліся даваць паказанні па справе.
У першай палове дня дапытвалі сведкаў з боку абвінавачвання. Як высветлілася падчас іх выступаў, ніхто са сведкаў хлопцаў не бачыў і не мае да іх ніякіх прэтэнзіяў.
Дырэктарка Ўніверсаму “Цэнтральны” спадарыня Воіна паведаміла, што бачыла, як людзі ідуць па ходніках. Перашкодаў у руху транспарту з богу мітынгуючых яна не заўважыла. Спадарыня Воіна толькі адзначыла, што знізілася колькасць наведвальнікаў універсама. Напрыканцы сказала, што ўніверсам іск пра страты прыбыткаў прад’яўляць не будзе.
Амаль такія ж паказанні даў дырэктар ГУМу Іван Карачун. Ён паведаміў наступнае: “Пачуў шум, убачыў з вакна шэсце, бачыў калону са сцягамі. Тое, што былі панесены страты я не магу падцвердзіць афіцыйна”.
Словы дырэктара фірмы, якая аказвае транспартныя паслугі, Сяргея Грэдзюшкі ўвогуле паказальныя: “Мне прапаноўвалі выставіць прэтэнзіі ўдзельнікам акцыі, але ў мяне прэтэнзіяў няма. Маршруткі працавалі ў штатным рэжыме. І мы не панеслі ніякіх дадатковых стратаў”.
Усе сведкі, нават з ліку супрацоўнікаў ДАІ, прызналі, што не бачылі альбо не памятаюць нікога з падсудных. Адзін з даішнікаў перад судом прызнаў, што мітынгуючыя не стваралі перашкод руху машын “хуткай дапамогі”.
Пасля 14 гадзін адбудзецца прагляд відэаматэрыялаў, зробленых аператыўнікамі. На заўтра запланаваны выступ сведкаў абароны, спрэчкі бакоў і вынясенне прысуда.



Невядомыя з даху сусэдняга будынку вывесілі расцяжку "Не рэпрэсіям!"

Міліцыянты канфіскуе расцяжку знойдзенную у заплечніку актывіста

Павал Вінаградаў

Міхаіл Субач

непаўнагадовы Максім Дашук
Усе навіны


