Актывіст Руху стварыў сайт
Пачаў працу інфармацыйны рэсурс "За развіццё Маладэчна" http://maladechna.eu. Задача сайту – аб'ектыўнае інфармаванне пра падзеі ў Маладзечне, а таксама ў Беларусі ды свеце.
– Да гэтай пары не было ніякага інтэрнэт-рэсурса, які ўсебакова асвятляў бы жыццё нашага горада. Мы пазіцыянуем наш сайт як незалежны навасны рэсурс. Будзем імкнуцца падаваць інфармацыю аб’ектыўна і аператыўна. Зараз у камандзе, якая стварае сайт, працуе пяць чалавек, але мы адкрытыя для супрацоўніцтва і запрашаем усіх жадаючых далучацца да нашага праекту, дасылаць цікавую інфармацыю, – распавядае стваральнік сайту, актывіст Руху "За Свабоду" і сябар Партыі БНФ Ян Лагвіновіч.
Першы матэрыял сайту "За развіццё Маладэчна" прысвечаны асобе былога кіраўніка маладзечанскага выканкаму, цяпер дэпутата Палаты прадстаўнікоў Мікалая Чурсіна. У матэрыяле распавядаецца пра спосабы, якімі чыноўнік можа ўзбагачацца коштам дзяржавы.
Усе навіны


