Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Нарада ў Магілёве

26/05/08

У Магілёве адбылася рабочая сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з каардынатарамі Руху “За Свабоду” усходняга рэгіёну.

 

“Мы абмяркоўвалі пытанні стратэгічнага планавання і каардынацыі дзеянняў паміж рэгіёнамі.  Удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць абмяняцца досведам лакальнай дзейнасці,”– паведаміў Аляксандр Мілінкевіч.

 

Падчас сустрэчы разглядаліся вынікі серыі паездак лідэра Руху “За Свабоду” па рэгіёнах, падчас якіх адбываліся размовы з мясцовымі жыхарамі пра сацыяльныя, эканамічныя і палітычныя праблемы, а таксама абмяркоўваліся захады ў межах далейшага правядзення кампаніі “За свабодны выбары”.

 

Сустрэча з рэгіянальнымі актывістамі праходзіла 25 і 26 мая.


Усе навіны