Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

У Мінску адбылося паседжанне Рады еўрапейскай інтэграцыі

27/05/08

На паседжанні абмеркавалі шляхі падтрымкі альтэрнатыўнай культуры, мэтазгоднасць узмацнення санкцыяў у дачыненні да Беларусі і магчымасці змягчэння візавай палітыкі Еўрасаюза.


Удзельнікі зацвердзілі канцэпцыю Фонду падтрымкі нонканфармісцкай культуры і мастацтва ў Беларусі, якая была падрыхтаваная групай экспертаў на чале з культуролагам Максімам Жбанковым. На думку экспертаў, падтрымка павінна быць накіравана ў значнай ступені на тое, што робіцца ў Беларусі. Гэтую пазіцыю падтрымаў Аляксандр Мілінкевіч. Ён адзначыў, што асноўныя сродкі павінны расходавацца на нацыянальныя праекты, якія рэалізуюцца непасрэдна ў нашай краіне. Трэба падтрымліваць ініцыятывы, якія даюць найбольшы эфект. Гэта, найперш, культурніцкія, тэхналагічныя праекты (відэа, аўдыё), якія можна тыражаваць. Зараз вядуцца пошукі партнёраў па рэалізацыі праектаў Фонду.


Якую палітыку адносна Беларусі павінна праводзіць аб’яднаная Еўропа сёння? Гэтыя пытанні абмяркоўваліся ў другой частцы паседжання Рады.


На думку часткі экспертаў, санкцыі з боку ЗША не з’яўляюцца эфектыўнымі, бо Злучаныя Штаты не маюць сур’ёзных эканамічных пазіцыяў у Беларусі. Санкцыі Еўропы маглі б сур’ёзна паўплываць на Беларусь, але наўрад ці будуць уведзеныя. Патрабаваць ад Еўропы санкцыяў – гэта патрабаваць немагчымага. Некаторыя эксперты лічаць, што санкцыі будуць спрыяць узмацненню ізаляцыі краіны і паслужаць ідэалагічнай прапагандзе рэжыму. Больш таго, санкцыі шкодныя, бо яны адразаюць краіну ад цывілізаванага свету. Еўропа, грунтуючыся на 12 умовах, можа прапанаваць ураду праграму паступовага супрацоўніцтва ў сферах энергетыкі, экалогіі, транспарту і г.д.


Сябры Рады аднадушна выказаліся з а неабходнасць аб’яднання намаганняў грамадзянскай супольнасці, каб зменшыць кошт шэнгенскіх візаў для беларусаў і спрасціць працэдуру іх атрымання. «Візавая палітыка Еўрасаюза наносіць найбольшы ўдар па простых беларусах, свядомасць якіх і трэба змяняць у бок еўрапеізацыі», - абагульніў вынік дыскусіі Віталь Сіліцкі.


Усе навіны