Мінгарсуд разгледзіць скаргу Парсюкевіча
Разгляд пачнецца 30 мая а палове адзінаццатай у будынку гарадскога суда, які месціцца на вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1.
Пра гэта паведаміла адвакат Сяргея Парсюкевіча Вера Страмкоўская.
– Адміністрацыя ізалятара пакуль не пераводзіць Сяргея Парсюкевіча ў бабруйскую калонію, бо чакае разбіральніцтва па нашай скарзе ў Мінскім гарадскім судзе. У Сяргея Парсюкевіча з-за дрэнных умоў утрымання вельмі пагоршыўся стан здароўя. Ён не можа нармальна дыхаць, – кажа Вера Страмкоўская.
Па словах абаронцы, Сяргей Парсюкевіч напісаў заяву аб пераводзе яго ў калонію, паколькі толькі адтуль могуць накіраваць на аперацыю, якая патрэбна Парсюкевічу (у сувязі з дрэннымі ўмовамі утрымання ў ізалятары ў палітвязня абвастрыўся паліпоз).
29 траўня ў Жодзінскай турме Сяргея Парсюкевіча наведае ягоная жонка Наталля. Жанчына вельмі спадзяецца, што касацыйны суд па справе мужа зменіць жорсткі прысуд.
Усе навіны


