Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Антон Астаповіч: Мы працягнем бараніць помнікі

28/05/08

Кіраўніцтва Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры распаўсюдзіла заяву з нагоды пазбаўлення грамадскай арганізацыі юрыдычнага адрасу.


“Задушэнне арганізацыі праз пазбаўленне юрыдычнай адрэсы Таварыства разглядае, як помсту дзяржаўных органаў грамадскаму аб’яднанню, якое за апошні год актывізавала сваю працу ў галіне маніторынгу за выкананнем заканадаўства па ахове помнікаў, інфармавання беларускага грамадства і міжнароднай супольнасці па фактах яго парушэння”, – гаворыцца ў заяве, падпісанай прыхільнікамі Руху “За Свабоду”, старшынямі Рэспубліканскай і Мінскай рад таварыства Антонам Астаповічам і Змітром Каспяровічам.


Кіраўнікі таварыства ўпэўнены, што дзеянні служачых Мінгарвыканкаму і работнікаў “Менскай спадчыны” з’яўляюцца выклікам грамадзянскай супольнасці Беларусі.


“Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры будзе працягваць сваю дзейнасць у любых умовах, нават пры пазбаўленні рэгістрацыі. У сучасны момант толькі прынцыповай і бескампраміснай пазіцыяй можна спыніць гвалт над нашымі нацыянальнымі гісторыка-культурнымі здабыткамі”, – лічаць аўтары заявы.


Усе навіны