Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Пётэрынг падтрымлівае петыцыю беларусаў

28/05/08

Старшыня Еўрапейскага парламента Ганс Герт Пётэрынг каментуе атрыманне петыцыі з патрабаваннем рэлігійных свабодаў на Беларусі і ўвогуле сітуацыю ў Беларусі.

 

“На жаль, Беларусь з’яўляецца апошняй дыктатурай Еўропы. Улады парушаюць асноўныя свабоды грамадзян гэтай краіны, у тым ліку рэлігійныя правы. Я цалкам на баку ініцыятараў гэтай петыцыі і асабліва дзесяткаў тысяч мужных беларусаў, якія вырашылі адкрыта падтрымаць патрабаванні петыцыі, - гаворыцца ў заяве старшыні Еўрапарламента.

 

Старшыня Еўрапарламента, карыстаючыся нагодай, яшчэ раз звярнуўся да афіцыйнага Мінска з заклікам правядзення грунтоўных палітычных зменаў: “Я заклікаю беларускія ўлады вызваліць усіх палітычных зняволеных, у тым ліку Аляксандра Казуліна, спыніць практыку смяротнага пакарання, забяспечыць свабоду сродкам масавай інфармацыі, незалежнасць судовай сістэмы, правоў людзей на свабодны выбар сваіх прадстаўнікоў ва ўладныя органы ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, павагай асноўных дэмакратычных каштоўнасцяў і правоў чалавека. Толькі пры выкананні гэтых асноўных дэмакратычных умоваў ЕС зможа нармалізаваць стасункі з Беларуссю”.


Усе навіны