Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Міліцыя схапіла Алеся Чыгіра

29/05/08

Актывіст Руху “За Свабоду” сёння ўвечары быў затрыманы і з ужываннем сілы дастаўлены ў РАУС Ленінскага раёна Бабруйска.

 

Алесь Чыгір, якому сёння споўнілася 36 гадоў, быў схоплены каля свайго дома, калі выходзіў з таксоўкі №  6688 ТР разам з жонкай і дзецьмі. Па некаторай інфармацыі, менавіта кіроўца таксі справакаваў затрыманне актывіста міліцыяй.

 

Алеся Чыгіра павезлі ў РАУС, у якім зараз дзяжурыць афіцэр Юрый Пуцына. Па сведчанням жонкі і палечнікаў, якія рушылі за затрыманым у аддзел міліцыі, Алеся Чыгіра ў райаддзеле паклалі на падлогу і надзелі кайданкі. Актывісты ўбачылі, як Алеся збіваў супрацоўнік міліцыі, які нядаўна рабіў у яго доме ператрус.

 

Міліцыянты адмовіліся паведаміць жонцы пра прычыны затрымання Алеся Чыгіра. Вядома, што Бабруйск 31 мая плануе наведаць Аляксандр Лукашэнка.


Усе навіны