Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Некалькі хвілін таму скончылася сустрэча лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча з кіраўніком Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу

01/02/06

Распачынаючы размову з беларусам Аляксандрам Мілінкевічам, партугалец Жазэ Мануэль Барозу звярнуўся да ўласнай біяграфіі. Ён сказаў, што становішча, у якім сёння знаходзяцца беларускія дэмакратычныя сілы, яму вельмі знаёмае, таму што ў свой час ён таксама змагаўся з дыктатурай у сваёй краіне.

 

Ж.-М.Барозу вельмі высока ацаніў працэс аб’яднання беларускіх дэмакратычных сіл і абранне Аляксандра Мілінкевіча лідэрам беларускіх дэмакратаў, адзначыўшы таксама рост папулярнасці ідэй дэмакратыі, свабоды, незалежнасці ў Беларусі. Кіраўнік Еўракамісіі выказаў непакой станам беларускай мовы, якая з’яўляецца дзяржаўнай у нашай краіне.

 

Падчас размовы з Аляксандрам Мілінкевічам Жазэ Мануэль Барозу выказаўся за выпрацоўку ўсімі еўрапейскімі структурамі спецыяльнага падыходу да Беларусі, краіны, дзе не шануюцца правы чалавека і адсутнічае свабода слова.

 

Праз некалькі хвілін чытайце на нашым сайце каментар Аляксандра Мілінкевіча.   
Усе навіны