Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Прысуд Парсюкевіча пакінулі без зменаў

30/05/08

Адбыліся слуханні па скарзе Сяргея Парсюкевіча ў гарадскім судзе Мінска.


Скаргу разглядала судовая калегія пад старшынствам сп. Камісарава.


Адвакат Вера Страмкоўская ў сваім выступе адзначыла, што ў Сяргея Парсюкевіча не было ніякага матыву здзяйсняць злачынства, знаходзячыся пад арыштам.


У пастанове папярэдняй судовай інстанцыі напісана, што гвалтоўныя дзеянні, якія нібыта здзейсніў арыштаваны прадпрымальнік, з’яўляюцца помстай міліцыянту за ягонае выкананне абавязкаў.


Адвакат таксама адзначыла, што разгляд справы ў судзе Маскоўскага раёна быў тэндэнцыйным, бо судом не ўлічваліся паказанні сведкаў з боку Сяргея Парсюкевіча.


Довады абароны не былі ўлічаны гарадскім судом. Прысуд Сяргею Парсюкевічу пакінуты без зменаў. Бліжэйшым часам, па словах адваката, асуджанага павінны перавесці ў Шклоўскую калонію.


Нагадаем, 23 красавіка суд Маскоўскага раёна пакараў Сяргея Парсюкевіча на 2 з паловай гады калоніі агульнага рэжыму за тое, што ён нібыта збіў ахоўніка Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў Мінска А. Дулуба.


Усе навіны