Пад чыімі сцягамі змагаліся гродзенцы за Беларусь?
У межах кампаніі “Год Беларускай дзяржаўнасці-2008” гродзенскі Рух “За Свабоду” працягвае цыкл публічных лекцыі, прысвечаных падзеям гістарычнага шляху беларусаў да незалежнасці.
Якія сцягі ўздымалі над сабой нашы продкі, што для іх азначала дата 25 сакавіка, якія песні спявалі грамадой, каго лічылі героямі? Адказы на ўсе гэтыя і іншыя пытанні можна будзе пачуць падчас публічнай лекцыі гісторыка Андрэя Вашкевіча.
Гісторык Андрэй Вашкевіч пазнаёміць Вас з вынікамі ўласнага даследвання: “Сцяг, 25 сакавіка, песня, герой, паэт – сімвалы беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі ў пач. ХХ ст.” Аўтар падрыхтаваў багаты мультымедыйны матэрыял.
Цыкл публічных лекцый, прысвечаных падзеям гістарычнага шляху беларусаў да незалежнасці распачаўся ў Гродне ў лютым бягучага году. Іх аўтарамі з’яўляюцца вядомыя ў горадзе і Беларусі аўтары: гісторыкі, публіцысты, філосафы, пісьменнікі, журналісты.
Пачатак публічнай лекцыі Андрэя Вашкевіча: аўторак, 3 чэрвеня, 18.30 па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага 48а-44. Уваход вольны.
Усе навіны


