Аляксандр Мілінкевіч: у Еўропе адбыўся пералом
- Менавіта тут, у Брусэлі, адбыўся пералом. Еўропа зразумела: мы надзейныя, паслядоўныя і, галоўнае, доўгатэрміновыя партнеры. Мае ўражанні напоўненыя аптымізмам. Еўрапейская камісія і яе кіраўнік цалкам падтрымліваюць усе дэмакратычныя працэсы ў Беларусі. Не толькі тыя, што ідуць цяпер, перад выбарамі прэзідэнта, але і тыя, што будуць у паслявыбарчай Беларусі. Для мяне важна было пачуць, што дзень выбараў, 19 сакавіка, для Еўропы не вырашальны дзень, а толькі працэс, - адзначыў лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч адразу па заканчэнні сустрэчы з кіраўніком Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу.
Паводле слоў Аляксандра Мілінкевіча, сустрэча праходзіла ў фармаце сам на сам і вялася 50 хвілін на французскай мове.
Усе навіны


