Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Мілінкевіч прапанаваў культурнае супрацоўніцтва паміж Кракавам і Гродна

02/06/08

30 мая адбылася размова Аляксандра Мілінкевіча з мэрам Кракава Яцкам Майхроўскім. Сярод асноўных пытанняў прагучала прапанова больш шчыльнага супрацоўніцтва Беларусі з Польшчай.

 

- Як гродзенец я прапанаваў, каб Кракаў навязаў адносіны з Гроднам, які зараз знаходзіцца ў вельмі цяжкай сітуацыі. Можа, культурны ўплыў Кракава зменіць што-небудзь у сітуацыі Гродна, - паведаміў Мілінкевіч.

 

У выпадку такога рашэння, Гродна стаў бы першым беларускім горадам – партнёрам Кракава.

 

Аляксандр Мілінкевіч прыняў удзел у канферэнцыі “Беларусь – краіна схаванага парадоксу. Ці можа быць Беларусь добрым эканамічным партнёрам?”. А таксама узельнічаў у сустрэчы, прысвечанай стварэнню сеткі дапамогі дэмакратычным актывістам.


Усе навіны