English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Разгляд скаргі актывіста Руху перанеслі

03/06/08

Слуханні па скарзе на звальненне гарадоцкага актывіста адкладзеныя на 11 чэрвеня.


Разгляд справы пачнецца аб 11 гадзіне ў наступную сераду. Такое рашэнне прыняў суддзя гарадоцкага суда Аляксандр Ляшковіч. Ён задаволіў хадайніцтва Леаніда Аўтухова аб прыцягненні да справы дадатковых сведкаў з боку працоўнага калектыву.


Старшыня суполкі афіцыйнага прафсаюза прадпрыемства Антаніна Захарава, дзе раней працаваў сп. Аўтухоў, адмовілася аказаць юрыдычную дапамогу і прадаставіць абаронцу.


Актывіст Руху “За Свабоду” Ленаід Аўтухоў упэўнены, што яго звальненне незаконнае, бо яно з’яўляецца пакараннем за ягоную актыўную грамадска-палітычную дзейнасць. Актывіст намераны дабівацца аднаўлення на працы.


Нагадаем, Актывіст Руху звольнены  з пасады аператара ачышчальных пабудоваў ГРУП ЖКГ “Гарадок” з фармулёўкай “у сувязі з заканчэннем тэрміну кантракта” 3 красавіка. Палітычная і грамадская актыўнасць супрацоўніка гарадоцкай ЖКГ выклікала негатыўную рэакцыю ўладаў і мясцовага актывіста вырашылі пакараць непадаўжэннем кантракту. Мясцовыя ўлады пазбавілі працы бацьку двух дзяцей, які не меў ніякіх заўваг і спагнанняў.


Усе навіны