Віцеблянам жывецца ўсё горш
Амаль 70% апытаных жыхароў горада заявілі, што ім не хапае сённяшніх заробкаў на прыстойнае жыццё.
Ці хапае Вам на жыццё? З такім пытаннем звярнуліся актывісты Руху “За Свабоду” да жыхароў Віцебска. Было апытана 623 чалавекі. Адмоўна адказалі 435 чалавекі (69,8%), з цяжкасцю зводзяць канцы з канцамі – 105 апытаных (16,8%), сённяшнія даходы задавальняюць 73 чалавекі (13,4%). Апытанне на вуліцах Віцебска арганізавала актывістка Руху “За Свабоду” Таццяна Севярынец.
– Пагаршэнне ўзроўню свайго жыцця людзі наўпрост звязваюць з рашэннем уладаў аб скасаванні ільгот і ростам цэнам, абумоўленым у тым ліку ціскам на прадпрымальнікаў. Яны скардзяцца на вельмі высокія цэны на харч, адзенне, абутак, імклівы рост камунальных плацяжоў, – распавядае Таццяна.
Усе навіны


