English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Алесь Макаеў: Затрыманне Сіўчыка – гэта помста

04/06/08

Сёння ў судзе Мінскага раёна адбываецца суд над праваабаронцам Вячаславам Сіўчыкам, які быў затрыманы ўчора ва ўрочышчы Курапаты за “удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве”. Прыхільнік Руху “За Свабоду” Алесь Макаеў упэўнены, што гэта помста міліцыі за няўдалую спробу арыштаваць лідэра КХП БНФ Юрася Беленькага.

 

– У Курапатах учора сабраліся грамадскія актывісты, каб адзначыць дваццатую гадавіну адкрыцця мемарыяла. Пасля выступу Юрася Беленькага міліцыянты зрабілі спробу яго затрымаць, але прысутныя адбілі палітыка ад міліцыянтаў. Тады начальнік міліцыя грамадскай бяспекі сп. Грыб загадаў затрымаць Сіўчыка. Афіцэр даў слова, што праваабаронцу адпусцяць пасля “прафілактычнай гутаркі”, – распавёў Алесь Макаеў.

 

Вынікае, што афіцэр слова не стрымаў. Вячаслаў Сіўчык мусіў правесці ноч у ІЧУ Мінскага раёна.

 

Нагадаем, што не прайшло і месяца, як Вячаслаў Сіўчык адбыў 15 сутак арышту за за ўдзел ва ўсталяванні крыжа ў вёсцы Дражна. Спроба абскардзіць суровае пакаранне ў вышэйшай інстанцыі плёну не дала.


Усе навіны