English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Улада дэманструе сваю антынароднасць

05/06/08

Удзельнікаў пратэсту супраць пабудовы хімзавода звальняюць і судзяць. На думку лідэра Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча, ціск на людзей набыў беспрэцэдэнтныя формы. Улада канчаткова адарвалася ад народа.


Сёння ў судзе Пухавіцкага раёну Мінска распачынаюцца слуханні адносна былых настаўніц з пасёлку Дружны Насты Паповай і Таццяны Дыльковай. Яны былі ўдзельніцамі мітынгу жыхароў пасёлку, якія пратэставалі 25 красавіка супраць будаўніцтва ў гэтай мясцовасці заводу ядахімікатаў расейскай фірмы “Аўгуст-Бел”, паведамляе Радыё Свабода. Да гэтага жанчын вымусілі напісаць заявы аб звальненні па ўласным жаданні за ўдзел у мітынгу пратэсту супраць пабудовы заводу.


За ўдзел у гэтым жа мітынгу інжынеру ЦЭЦ-5 Таццяне Рысевец пракуратура Пухавіцкага раёну вынесла афіцыйнае папярэджанне, якое яна спрабуе абскардзіць ў пракуратуры Мінскай вобласці. Паводле Рысевец, улады таксама ціснуць на жыхароў Дружнага, якія паставілі свае подпісы пад зваротам у ААН, АБСЭ і да кіраўніка краны.


Як бачна, на людзей, якія занялі актыўную грамадзянскую пазіцыю, ціснуць ўсімі магчымымі спосабамі. На думку лідэра Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча улада канчаткова адарвалася ад народа.


– Ціск на грамадзянскую супольнасць набыў беспрэцэдэнтныя маштабы. Людзі не вылучаюць палітычных лозунгаў, не патрабуюць адстаўкі прэзідэнта. Яны адстойваюць свае элементарныя правы на чыстае паветра, ваду, зямлю для сябе і сваіх дзяцей. Клопат пра гэта – абавязак дзяржавы. На гэты конт не можа быць аніякіх дыскусіяў. Але беларускі рэжым настолькі аддаліўся ад народа і ягоных патрэб, што гатовы падаўляць любую актыўнасць грамадзян, абараняючы інтарэсы нікому не вядомых, набліжаных да ўлады бізнэс-груповак, – лічыць Аляксандр Мілінкевіч.


Усе навіны