English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Вырашым праблему разам!

06/06/08

Пад такім лозунгам пружанскія актывісты Руху “За Свабоду” распачалі кампанію па добраўпарадкаванні горада.

 

Жыхары прыватнага сектара скардзіліся на адсутнасць асфальтаваных вуліц і неабходнасць каналізацыйных камунікацый. Яны падпісаліся пад калектыўным зваротам да мясцовай улады, указваючы на існуючыя праблемныя месцы ў горадзе. І ў план развіцця інфраструктуры горада былі ўнесены карэктывы, а адказным арганізацыям была пастаўлена задача па іх вырашэнні.

 

- Безкантрольнасць і наша бездапаможная недасведчанасць робіць бюракратыю такой жыццядзейнай і моцнай. Бюракратыя не будзе паляпшаць сама сябе і змагацца з сабой за павышэнне камфорту жыцця другіх людзей, у яе дастаткова клопату пра свой дабрабыт. Толькі сумесныя высілкі змогуць змяніць нашае жыццё да лепшага. Мы разлічваем павялічыць актыўнасць грамадзянаў у сумесным адстойванні сваіх правоў, - заявіў актывіст Руху Аляксей Бялкоўскі.


Усе навіны