English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Прыхільнікі Руху прынялі ўдзел у лясных гонках (фота)

06/06/08

У Беларусі распачаўся першы адчынены Кубак па трафі-рэйдам "Belarus Trophy Challenge" – "Бляха 2008". Баранавіцкія актывісты Руху выставілі сваю каманду.


Першы этап Кубка па трафі-рэйдам – спартоваму арыентаванню па непралазных мясцінах на машынах – адбыўся 9-11 траўня. Яго маршруты пралягалі праз непраходныя лясы і балоты Бярэзінскага раёну Мінскай вобласці.


Мэтамі і задачамі гэтых спаборніцтваў па словах арганізатараў з’яўляецца прапаганда здаровага ладу жыцця, папулярызацыя аўтамотаспорту, развіццё і ўмацаванне міжнародных адносін у вобласці аўтамотаспорту.


Сёлета ў спаборніцтвах узялі ўдзел 59 экіпажаў, сярод якіх быў і экіпаж з Баранавічаў, які складаўся з актывіста і трох прыхільнікаў Руху “За Свабоду”.


Да ўдзелу дапускаецца каманда, якае мае аўто павышанай праходнасці, якое адпавядае пэўнай катэгорыі (найпрасцейшая: “турызм”) і мае неабходную для экстрэмальных умоў камплектацыю.


Баранавіцкія спартоўцы, якія толькі пачынаюць свой спартовы шлях у гэтым экстрэмальным відзе спорту, змагаліся за лепшае месца на джыпе “Ісузу”. Гэта іх першыя спаборніцтвы такога ўзроўню, але нягледзячы на гэта яны былі восьмымі з 18 экіпажаў групы, у якой яны ўдзельнічалі.


2-гі этап Кубка Рэспублікі Беларусь па трафі-рэйдам, пад дэвізам "COME. UP трафі – сапраўдная беларуская Дрыгва" стартуе з 4 па 6 ліпеня – гэта будзе 24-гадзіннікавае арыентаванне. Удзельнікі будуць супернічаць у катэгорыях Турызм, ТР1, ТР2, ТР3 і ATV. У залік кубка пайдуць толькі вынікі ў групах ТР1, ТР2, ТР3 і АТV. У праграме мерапрыемства начны этап з элементамі трафі-арыентаванні і дзённы трафі-рэйд. Галоўным арганізатарам гэтага этапу выступае брэсцкі аўтаклуб "Цытадэль". 3-ці этап – "Кастрычнік Бляха – 2008" чакае ўсіх у кастрычніку. Па выніках трох спаборніцтваў будзе абвешчаны ўладальнік Кубка Рэспублікі Беларусь па трафі-рэйдам.

 

 

 


Усе навіны