Рух за беларускія песні
Прыхільнікі баранавіцкага Руху “За Свабоду” разам з прадстаўнікамі іншых арганізацый накіравалі калектыўны зварот у баранавіцкую тэлекампанію “Інтэкс”, які падпісалі 43 чалавекі.
У пісьме паведамляецца, што ў спісах песень, якія можна замовіць у праграме “Прыміце віншаванні” надзвычай мала песень на беларускай мове і яны не рэкламуюцца тэлеперадачай у роўнай меры, як песні на рускай мове. Аўтары калектыўнага звароту таксама рэкамедавалі тэлекампаніі “Інтэкс” выкрасліць з праграмы “ Прыміце віншаванні” песні, якія прапагандуюць амаральны лад жыцця, жорсткасць, сэкс, ужыванне алкаголю, курэнне.
- Часткова мы прымаем і разумеем ваш пункт гледжання і занепакоенасць узроўнем і зместам сённяшняй эстрады. Згадзіўшыся некаторымі вашымі довадамі, мы прынялі з эфіра песні Барыса Маісеева, гурта “ВИАГРА”, Аляксандра Новікава, – адказаў падпісантам дырэктар тэлекампаніі “Інтэкс” Анатоль Кароль. Дырэктар у тэлефоннай размове таксама паабяцаў пашырыць асартымент беларускамоўных песень.
Усе навіны


