Судзяць слонімскага актывіста
У слонімскім райсудзе ў 14.30 пачнуцца слуханні па адміністрацыйнай справе актывіста Руху “За Свабоду” Алеся Масюка. Актывіст абвінавачваецца ў арганізацыі сустрэчы жыхароў горада з лідэрам Руху Аляксандрам Мілінкевічам.
Пасля сустрэчы жыхароў горада з Аляксандрам Мілінкевічам, якая адбылася 18 красавіка, супрацоўнікі слонімскай міліцыі склалі пратакол аб адміністрацыйным парушэнні Алеся Масюка. Нягледзячы на тое, што ў праваахоўных органаў адсутнічаюць рэальныя доказы правапарушэння, суд павінен будзе разгледзіць справу і вынесці адпаведнае рашэнне.
На думку Алеся Масюка, у сваіх дзеяннях міліцыянты кіруюцца загадамі супрацоўнікаў КДБ і замест барацьбы са злачыннасцю займаюцца пераследам палітычных апанентаў.
Паводле адпаведнага артыкула Адміністрацыйнага кодэкса, пакаранне за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства прадугледжвае штраф у буйных памерах ці адміністрацыйны арышт.
Усе навіны


