English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Заява Канферэнцыі па еўрапейcкай палітыцы добрасуседства (фота)

09/06/08

Сябры Еўрапарламенту, Камітэту парламенцкага супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім Саюзам і Арменіяй, Азербайджанам, Грузіяй, Рэспублікай Малдовы і Украінай сустрэліся на Парламенцкай канферэнцыі па еўрапейскай палітыцы добрасуседства з краінамі Ўсходу 4-5 чэрвеня 2008, каб абмеркаваць перспектывы палітыкі добрасуседства (ЕПД) ЕС у дачыненні да ўсходнееўрапейскіх суседзяў і замацавання ўстойлівых сувязяў паміж Еўрапарламентам і парламентамі ўсходніх еўрапейскіх краінаў.

 

Для ўдзелу ў Канферэнцыі Еўрапейскі Парламент таксама запрасіў прадстаўнікоў Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі.

 

Асноўнай абмеркаванай тэмай была тэма таго, як рамкі замежнай палітыкі ЕС, пачынаючы ад палітыкі пашырэння і заканчваючы Еўрапейскай палітыкай добрасуседства маглі б прагматычна і гнутка выкарыстоўвацца дзеля ўмацавання ўсталяванага партнёрства з тым, каб прапанаваць усходнім суседзям ЕС істотнае садзейнічанне і дапамогу высілкам на карысць рэформаў.

 

Удзельнікі канферэнцыі зважаюць на даклад ЕП па развіцці Еўрапейскай палітыкі добрасуседста (ЕПД), ад 15 лістапада 2007 года, на Заяву Камісіі аб моцнай ЕПД ад 5 снежня 2007 года, на высновы Рады адносна ЕПД ад 18 лютага 2008 года і на адпаведныя даклады аб прагрэсу ў здзяйсненні ЕПД, а таксама на польска-шведскую прапанову аб Усходнім партнёрстве, і выказалі надзею, што гэтыя і іншыя адпаведныя ініцыятывы дапамогуць далей прасоўваць эфектыўнае кіраванне і павагу да фундаментальных свабодаў і правоў чалавека ў суседстве з ЕС, такім чынам мацуючы стабільнасць і дабрабыт на ўсім еўрапейскім кантыненце.

 

Парламенцкая канферэнцыя па еўрапейскай палітыцы добрасуседства з краінамі Усходу:

 

1. Падтрымлівае палітыку Еўрапейскага Саюза па ўмацаванні стасункаў з сённяшнімі непасрэднымі суседзямі, якія з’яўляюцца як выклікам, так і магчымасцю для Еўрапейскага парламента і нацыянальных парламентаў, прадстаўленых на Канферэнцыі;


2. Разглядае ўмацаванне і істотнае паглыбленне супрацоўніцтва паміж ЕС і яе ўсходнімі еўрапейскімі суседзямі надзвычай важным для прасоўвання дэмакратыі, шанавання правоў чалавека і вяршынства закону, поўнай павагі суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэльнасці і недатыкальнасці міжнародна прызнаных межаў дзяржаваў, а таксама для пашырэння стабільнасці, бяспекі і росквіту на ўсім еўрапейскім кантыненце; у прыватнасці, асабліва зважае на важнасць абароны прынцыпу свабодных і справядлівых выбараў на падставе рэкамендацыяў Венецыянскай Камісіі, у тым ліку павагі правоў апазыцыйных палітычных сілаў і іхнага доступу да дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі;

 

3. Падкрэслівае, што зацягнутыя канфлікты ў суседніх уходніх еўрапейскіх краінах ствараюць пагрозу бяспецы і стабільнасці ў Еўропе і ўяўляюць сур’езную перашкоду дасягненню палітычнай стабільнасці, эканамічнаму развіццю і ўсеагульнаму рэгіянальнаму супрацоўніцтву, а таксама выкананню галоўных мэтаў ЕПД; у сувязі з гэтым заклікае да павялічаных намаганняў усіх бакоў, зацікаўленых ва ўрэгуляванні канфліктаў на падставе міжнароднага права, абумоўленага Статутам ААН і Хельсінскім канчатковым актам; 

 

4. Падкрэслівае, што ЕПД для ўсіх улучаных краінаў замацоўвае не толькі магчымасць больш шчыльнай інтэграцыі з ЕС, але і ключавы інструмент па ўжыванні і распаўсюду еўрапейскіх каштоўнасцяў;

 

5. Падкрэслівае, што розныя механізмы і інструменты ЕПД для ўсіх зацікаўленых краінаў ствараюць магчымасць больш шчыльнай інтэграцыі з ЕС;


6. Падтрымлівае ініцыятывы, якія скіраваны на прасоўванне агульнага рэгіянальнага супрацоўніцтва, у тым ліку сумеснай ініцыятывы ЕС і краінаў Чорнага мора, Працэсу Паўдзённа-Усходняга супрацоўніцтва (ППУС) і іншых; асабліва зважае на неабходнасць інтэнсіфікацыі выканання існуючых праектаў, падтрыманых ЕС, у рэгіёне датычна транспарту, энергетыкі, памежнага кантролю і аховы навакольнага асяроддзя;


7. Заўважае, што нягледзячы на адрознасць інструментаў палітыка пашырэння і ЕПД мусяць узаемазвязана і гнутка выкарыстоўвацца, каб адпавядаць чаканням усходнееўрапейскіх суседзяў і стратэгічным інтарэсам ЕС;


8. Падкрэслівае неабходнасць як мага болей улічваць асаблівасці кожнага ўсходнееўрапейскага суседа і розныя ўзроўні стасункаў з ЕС; у гэтым дачыненні асабліва зважае на неабходнасць развіцця адпаведнай формы і адэкватнага ўзроўню супрацоўніцтва і інтэграцыі з ЕС індывідуальна кожнай краіны;


9. Асабліва заўважае на тое, што ўдзел у ЕПД аніякім чынам не выключае перспектывы адносна магчымага сяброўства ў ЕС; у гэтым дачыненні падкрэслівае, што прагрэс кожнай усходнееўрапейскай краіны ў правядзенні ўсебаковых рэформаў па выкананні капенгагенскіх крытэраў мусіць служыць падмуркам больш шчыльнай інтэграцыі з ЕС, у тым ліку магчымасці перспектыўнага сяброўства ў ЕС;


10. Падтрымлівае абагуленую мэту далучэння грамадзянскай супольнасці, а таксама мясцовых і рэгіянальных уладаў ва ўсходніх краінах еўрапейскага суседства ў развіццё, выкананне і маніторынг планаў дзеянняў ЕПД; заклікае ЕС і ўсходнееўрапейскіх суседзяў распрацаваць новыя сумесныя інструменты (дарожныя мапы, асноўныя прынцыпы) на падставе прынцыпу сумеснага рашэння і адказнасці пры дасягненні прагрэсу ў выкананні прыярытэтаў Плану Дзеянняў;


11. Перакананая ў неабходнасці стварэння матываванай сістэмы з задачамі сярэднетэрміновага выканання, які грунтуецца на новай генерацыі пагадненняў аб асацыяцыі, якія будуць абмяркоўвацца з тымі ўсходнееўрапейскімі суседзямі, што шануюць фундаментальныя еўрапейскія каштоўнасці, жадаюць больш шчыльнай інтэграцыі з ЕС і дэманструюць аб’ектыўныя ўчынкі ў рамках Плану Дзеянняў;


12. Лічыць канферэнцыю далейшым крокам па інтэнсіфікацыі і больш актыўным палітычным супрацоўніцтве і дыялогу паміж ЕП і парламентамі дзяржаваў усходнееўрапейскага суседства ЕС;


13. Заклікае Еўрапейскі парламент і прадстаўленыя на канферэнцыі нацыянальныя парламенты разгледзіць пытанне стварэння Парламенцкай Асамблеі ЕС-Усходняе суседства (ПА ЕСУС), дзе ЕП і парламенты краін-удзельнікаў маглі б забяспечыць адпаведную ўзаемную дапамогу больш шчыльнай інтэграцыі з ЕС;


14. Асабліва зважае на важнасць інтэнсіфікацыі кантактаў паміж людзьмі, у тым ліку спрашчэнне візавых працэдур для студэнтаў, навукоўцаў і бізнесменаў, якія садзейнічалі б лепшаму разуменню паміж грамадствамі ЕС і ўсходнімі дзяржавамі еўрапейскага суседства і прадэманстравалі б перавагі супрацоўніцтва абодвух бакоў;


15. Асабліва зважае на важнасць супрацоўніцтва ў галіне свабоды руху праз межы ЕС і ягоных суседзяў; падтрымлівае хуткі пачатак перамоваў аб рэадмісіі і дамовах аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж ЕС і краінамі Паўднёвага Каўказу;

16. Вітае доўгатэрміновую мэту стварэння шырокай зоны вольнага гандлю паміж суседзямі, падтрымлівае перамовы па двухбаковых пашыраных дамовах аб вольным гандлі паміж ЕС і адпаведным усходнееўрапейскім суседам;

 

17. Націскае на важнасць канкрэтных дзеянняў па ажыўленні палітычнага дыялогу і публічнага абмеркавання, больш пашыранага і  больш непасрэднага да грамадзянаў;


18. Падкрэслівае агульнае жаданне арганізаваць публічныя слуханні па бягучых тэмах, што ўяўляюць агульнаеўрапейскі інтарэс, а таксама лекцыі ва ўніверсітэтах сябраў Еўрапарламенту і Камітэту парламенцкага супрацоўніцтва ЕС з Арменіяй, Азербайджанам, Грузіяй, Рэспублікай Малдовай і Украінай;


19. Націскае на сваім жаданні пабудаваць інфармацыйную сетку супрацоўніцтва паміж Еўрапарламентам і нацыянальнымі парламентамі, забяспечваючы еўрапейскія, нацыянальныя, мясцовыя і рэгіянальныя медыі рэлевантнай інфармацыяй аб іх агульнай дзейнасці, а таксама па бягучых тэмах, якія ўяўляюць агульнаеўрапейскі інтарэс;


20. Падкрэслівае важнасць больш шчыльнага супрацоўніцтва адміністрацый улучаных парламентаў і лідэраў палітычнага дыскурсу, а таму прапануе стварыць сістэму навучальных праграмаў па палітыцы ЕС і лепшай практыкі ў мэтах абмену для цывільных служачых і лідэраў грамадзянскай супольнасці;


21. Выказвае сваё расчараванне тым, што грамадзяне Беларусі дагэтуль не маюць магчымасці скарыстоўваць з усіх перавагаў ЕПД па прычыне падаўжэння парушэнняў правоў чалавека, аўтарытарнай прыроды і палітыкі самаізаляцыі беларускага рэжыму; у гэтым дачыненні заклікае беларускія ўлады неадкладна распачаць дэмакратычныя рэформы і станоўча паставіцца да гатоўнасці ЕС аднавіць адносіны з Беларуссю ў рамках ЕПД, як толькі беларускія ўлады прадэманструюць павагу да дэмакратычных каштоўнасцяў і асноўных правоў беларусаў, у прыватнасці : безагаворкавае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, спыненне пераследу незалежных сродкаў масавай інфармацыі і правядзенне маючых адбыцца выбараў у поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі АБСЕ;


22. Чакае ад Расейскай Федэрацыі, як важнага суседа як для ЕС, так і ўсходнееўрапейскіх суседзяў, абрання ў зручны час адпаведнага і станоўчага падыходу да праектаў у рамках мэтаў ЕПД (напрыклад, перасячэнне межаў, сацыяльным, інфраструктурным, энергетычным праектам, праектам чалавечага вымярэння і г.д.);

 

23. Заклікае Старшыню Еўрапейскага парламента і спікераў парламентаў Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Рэспублікі Малдовы і Украіны зрабіць неабходныя захады да ўзмацнення супрацоўніцтва паміж адпаведнымі парламентамі і грамадзянскімі супольнасцямі.

 

5 чэрвеня 2008 года

 

Каментары да часткі заявы, датычнай Беларусі

 

Бэніта Фэрэра-Вальднэр, Камісар Еўракамісіі па міжнародных стасунках таксама асабліва падкрэсліла важнасць правядзення справядлівых выбараў : “Наступныя выбары ў Беларусі будуць вельмі важныя і мы будзем уважліва сачыць за імі.”

 

Яцэк Пратасевіч (EPP-ED), сябра дэлегацыі ЕП па стасунках з Беларуссю, датычна ўдзелу беларускага боку ў Парламенцкай Асамблеі ЕС-Усходняе суседства адзначыў, што беларускія дэпутаты будуць запрошаны толькі ў выпадку іх абрання дэмакратычным шляхам. “Калі ў Беларусі адбудуцца справядлівыя выбары, то ЕС зможа шмат што прапанаваць,”– дадаў ён.

 

Эльмар Брок, дакладчык Камітэту па міжнародных справах датычна стратэгіі пашырэння (EPP-ED) па пытанню Беларусі падкрэсліў, што ЕС неабходна вельмі сур’езна паставіцца да праблемаў Беларусі, бо “сапраўдная свабода прыходзіць толькі тады, калі свабодным ёсць кожны з суседзяў.”

 

 

 


Усе навіны