Суд над Алесем Масюком адкладзены
Слуханні пачнуцца 10 чэрвеня а 10 гадзіне ў Слонімскім раённым судзе.
Суддзя Аляксандр Шылін прынял рашэнне перанесці разгляд справы пасля выступу Алеся Масюка. Як высветлілася, Алесь абвінавачваецца у парушэнні артыкула 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (“арганізацыя несанкцыянаванага мерапрыемства”) на падставе ананімнага ліста.
Актывіст зазначыў у сваім выступе, што адміністратыўная справа, паводле Закона, не можа ўзбуджацца на падставе ананімкі.
Алеся Масюка маюць судзіць за арганізацыю нібыта несанкцыянаванай сустрэчы жыхароў горада з лідэрам Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч.
Сёння ў суд падтрымаць актывіста прыехаў лідэр Руху "За Свабоду".
Нагадаем, сустрэча лідэра руху “За Свабоду” і гутарка з жыхарамі горада пра надзённыя праблемы адбылася 18 красавіка каля Слонімскага рынку.
Усе навіны



