English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Віктар Карнеенка сустрэўся з прадстаўнікамі АБСЕ

12/06/08

Намеснік кіраўніка Руху “За Свабоду” абмеркаваў з экспертамі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЕ хаду кампаніі “За Свабодныя выбары”

 

– Я распавёў пра наш план дзеянняў у межах дадзенай кампаніі. Мы патрыхтавалі спісы прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў у акруговыя камісіі. Пакуль адказу не атрымалі. На чарзе падрыхтоўка прапаноў для ўключэння нашых людзей ва ўчастковыя камісіі. Мы добра ведаем законы і ў адпаведнасці з імі будзем рыхтаваць свае прапановы.

 

Кіраўніка офіса АБСЕ ў Мінску Ганса Ёхана Шмідта і прадстаўнікоў БДІПЧ АБСЕ цікавіла, як развіваюцца стасункі аб’яднаных дэмсіл з уладамі.

 

– Я шчыра сказаў, што фактычна ніякіх стасункаў у нас з уладамі няма. Больш таго, улічваючы рэакцыю кіраўніцтва Цэнтарвыбаркама на нашы прапановы, я лічу, што дзеянні ўлады на дадзеным этапе неканструктыўныя.

 

Па словах Віктара Карнеенкі, прадстаўнікі АБСЕ былі вельмі здзіўленыя, што канструктыўныя прапановы ад удзельнікаў кампаніі “За Свабодныя выбары” застаюцца па-за ўвагай уладных структураў. Бакі дамовіліся пра тое, што будуць трымаць у курсе адзін аднаго адносна развіцця выбарчай кампаніі. Па выніках наведвання Мінску ў АБСЕ будзе прымацца рашэнне наконт фармату і маштабу міжнароднага назірання на маючых адбыцца ўвосень выбараў у Палату прадстаўнікоў.


Усе навіны