English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Мастаўчан ставяць пад ружжо

12/06/08

Галоўнаму рэдактару недзяржаўнай газеты “Мастоўская праўда”, актывісту Руху “За Свабоду” Ігару Шчэкарэвічу ваенны камісар пагражае крымінальнай справай. Мастоўскі ваенкамат таксама прызывае Алеяся Копаця і Юрыя Шлапіка. Алесь Зарэмбюк лічыць, што такім чынам улада ізалюе актывістаў напярэдадні выбараў.


Галоўнаму рэдактару недзяржаўнай газеты “Мастоўская праўда” актывісту Руху “За Свабоду” Ігару Шчэкарэвічу ваенны камісар Мастоўскага райваенкамату Алег Шандаровіч пагражае ўзбуджэннем крымінальнай справы за няяўку ў ваекамат па позве. Мастоўскі ваенкамат таксама прызывае Алеся Копаця і Юрыя Шлапіка. Алесь Зарэмбюк лічыць, што такім чынам улада ізалюе актывістаў напярэдадні выбараў.


Па словах актывіста Руху “За Свабоду” Алеся Зарэмбюка, Ігар Шчакарэвіч досыць даўно займаецца актыўнай грамадскай дзейнасцю.


– У выбарчых кампаніях 2003 і 2004 гадоў ён быў сябрам маёй ініцыятыўнай групы. З 2006 года Ігар навучаецца ў Польшчы па праграме Каліноўскага. Ён стаіць на ўліку ў Беларускім консульстве ў Беластоку. Ігара, якому ўжо 24 гады, ніхто не прызываў летась, пазалетась, а цяпер ён раптам спатрэбіўся. Акрамя яго ў войска прызываюць мастоўскіх хлопцаў Алеся Копаця і Юрыя Шлапіка, якія ў 2006-м годзе былі на Плошчы і адседзелі за гэта свае суткі, – паведамляе Алесь Зарэмбюк.


Зарэмбюк упэўнены, што прызыў актывістаў у войска звязаныя з маючымі адбыцца выбарамі ў Палату прадстаўнікоў.


– Улады намераны ізаляваць найбольш яскравых мастоўскіх актывістаў і ўскладніць такім чынам дзейнасць дэмсілаў падчас выбараў, – Алесь Зарэмбюк.


Усе навіны