Суд над актывістам: 2-я спроба
У судзе Брэсцкага раёна (вул. Будзёнага, 31) 17 чэрвеня ў 12.30 адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы Дзяніса Турчэняка. Актывіста Руху “За Свабоду” абвінавачваюць у лаянцы напярэдадні Дня Волі.
Як паведаміў Дзяніс, яму прыйшла позва ў суд, дзе будзе разглядацца справа аб парушэнні ім артыкула 17.1 КоАП Рэспублікі Беларусь (“лаянка ў грамадскім месцы”). Гэта ўжо другая спроба пакараць актывіста за нібыта парушэнне грамадскага грамадскага парадку, калі ён з сябрамі ранкам 25 сакавіка спрабаваў выехаць у Мінск на святкаванне Дня Волі.
На слуханнях 30 красавіка суддзя Тацяна Ісаева з-за “грубых памылак і несапраўдных звестак”, дапушчаных міліцыянтамі пры складанні пратакола, адправіла справу на дапрацоўку.
Усе навіны


