English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Парсюкевіч: “Я трымаюся!”

17/06/08

Сяргей Парсюкевіч даслаў лідэру Руху “За Свабоду” Аляксандру Мілінкевічу ліст з удзячнасцю за падтрымку і дапамогу.

 

“Вялікі дзякуй за віншаванні з днём народзінаў, за Вашу падтрымку. Людзі з усёй краіны мяне віншавалі, - гаворыцца ў лісце. – Без гэтай падтрымкі знаходзіцца тут было б значна цяжэй, а так узнікае надзея і ўпэўненасць, што ўсё зробленае было недарэмным, што сітуацыя абавязкова павінна памяняцца, што перамога будзе за Свабодай, Праўдай і Справядлівасцю”.

 

У сваім лісце актывіст Руху Сяргей Парсюкевіч просіць перадаць таксама ўдзячнасць усім, хто выказвае сваю падтрымку яму і яго сям'і.

 

“Я трымаюся і буду трымацца столькі, колькі будзе патрэбна. Дзякуй за дапамогу маёй сям’і, якой без мяне таксама цяжка,” – адзначыў ў лісце Сяргей Парсюкевіч.

 

Нагадаем, лідэр віцебскіх прадпрымальнікаў Сяргей Парсюкевіч быў асуджаны на 2,5 гады пазбаўлення волі нібыта за тое, што збіў супрацоўніка міліцыі Аляксандра Дулуба. Цяпер Сяргей адбывае тэрмін пакарання ў Шклоўскай калоніі.


Усе навіны