English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Суд не знайшоў, за што караць актывіста

17/06/08

Суддзя Брэсцкага раёна Тацяна Ісаева пастанавіла спыніць адміністрацыйную справу супраць актывіста Руху "За Свабоду" Дзяніса Турчэняка.

 

На думку суддзі, міліцыянты, якія складалі, а потым дапрацоўвалі пратакол, сарвалі ўсе дапушчальныя Законам тэрміны ягонай падачы. Пратакол быў пададзены 2 чэрвеня, а мусіў быць дапрацаваны да 25 мая. Нагадаем, што ў першым варыянце пратаколу былі дапушчаны “грубыя памылкі”.

 

На суд прадстаўнікі Брэсцкага РАУС, быццам адчуваючы хісткасць сваёй пазіцыі, не з’явіліся.


Усе навіны