English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Выйшла кніга Рыгора Барадуліна

18/06/08

Адзін з першых экземпляраў народны паэт Беларусі падараваў лідэру Руху «За Свабоду» Аляксандру Мілінкевічу
  
У серыі “ Беларускі кнігазбор” выдадзены том лепшых паэтычных твораў, які аб’ядноўвае цыклы вершаў, напісаныя ў розныя часы.  

 

“Чараўнік беларускай мовы,  кароль метафары, стваральнік вершаў і паэмаў, аўтар любімых песень  і  баладаў, таленавіты перакладчык Рыгор Барадулін ва ўсе часы натхняе сваёй творчасцю музыкаў, мастакоў, выканаўцаў.  Яго паэзія  стварае вялізны пласт нацыянальнай культуры, жыццёвага досведу і мудрасці”, – адзначаюць знаўцы літаратуры. Кніга ўвойдзе ў фонд сучаснай беларускай класікі.

 

Аляксандр Мілінкевіч атрымаў у падарунак ад народнага паэта Рыгора Барадуліна новае выданне збору твораў з зычэннем пераможнага настрою і душэўнай лагоды. Лідэр Руху “За Свабоду” шчыра ўдзячны народнаму паэту.

 
– Творчасць Рыгора Барадуліна сцвярджае беларускія каштоўнасці, дапамагае беларусам быць больш шчырымі, любіць сваіх блізкіх, шанаваць родную зямлю і  матчыну мову. Ягоныя радкі даюць моц народу перажываць цяжкія часіны выпрабаванняў, сцвярджаюць веру ў лепшае. Яго паэзія ўзрушвае моцную энергетыку, якая дапамагае нам змагацца і перамагаць. Таму для мяне такі падарунак надзвычай важны і каштоўны,” – падкрэсліў Аляксандр Мілінкевіч.

 

 


Усе навіны