English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Мінюст зноў не спраўляецца з працай

18/06/08

Ужо прайшло больш месяца з дня падачы выпраўленых дакументаў аб рэгістрацыі ПАГА “Рух “За Свабоду”, але адказу з Міністэрства юстыцыі няма.


Як паведаміў памочнік Аляксандра Мілінкевіча Аляксей Кавалец, дакументы на рэгістрацыю ПАГА “Рух “За Свабоду”, у якія былі ўнесены змены адпаведна з заўвагамі Мінюста, былі пададзены 15 мая. Адведзены Законам тэрмін на разгляд падобнай заявы і накіраванне адказу складае месяц. Аднак ані тэлефанаванняў, ані паштовых паведамленняў з Мінюста не паступіла.


Гэта ўжо не першы выпадак, калі Мінюст не вытрымлівае тэрміны, у якія трэба даваць адказы на звароты і парушае гэткім чынам заканадаўства. Пасля таго, як у СМІ прайшло паведамленне пра тое, што чыноўнікі міністэрства не адказалі своечасова на заяву аргкамітэта Руху, начальнік Упраўлення грамадскіх аб’яднанняў Мінюста спадар Сліжэўскі асабіста запрасіў да сябе Аляксандра Мілінкевіча і распавёў, якія рэчы ў дакументах патрэбна выправіць, што і было ў час зроблена.


Усе навіны