English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Пакаралі, нібыта паўшчувалі

23/06/08

Нацболавец Мітрафанаў, які шпурнуў у Аляксандра Мілінкевіча два яйкі на Смаленскім кірмашы ў Віцебску, аштрафаваны на 70 тысяч. Прысуд каментуе юрыст Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” Андрэй Сушко.

 

– Хутчэй за ўсё, Мітрафанава пакаралі па артыкуле 17.1 КоАП РБ за “дробнае хуліганства”. Дзве базавых велічыні для дадзенага выпадку – гэта вельмі маленькае пакаранне, можна казаць, што мінімальнае. Калі апазіцыянераў караюць нібыта за “лаянку у грамадскім месцы” штрафамі ў 20-30 базавых велічынь, іншым разам нават суткамі адміністрацыйнага арышту, то 2 б.в. Мітрафанаву выклікаюць здзіўленне. Справа ў тым, што гэта была публічная праява хуліганства, пры вялікай колькасці сведкаў. Дэманстратыўнае парушэнне грамадскага парадку, адсутнасць раскайвання... Усё гэта вымагае больш строгага пакарання, – лічыць Андрэй Сушко.

 

У той жа час праўнік пазітыўна ацэньвае сам факт пакарання.

 

– Тое, што міліцыянты склалі пратакол, высветлілі асобу парушальніка, перадалі справу ў суд, які прыняў рашэнне, я успрымаю пазітыўна. Справу вельмі проста маглі замяць, – дадае праваабаронца.


Усе навіны