Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з уплывовымі палітыкамі Украіны
Падчас візіту ў Брусель лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з Барысам Тарасюком, міністрам замежных спраў Украіны, і Юліяй Цімашэнкай, былым прэм’ер-міністрам Украіны, лідэрам партыі “Батьківщина”.
Выступаючы ў Еўрапарламенце, яны заявілі аб поўнай падтрымцы аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі. У прыватнай сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам Юлія Цімашэнка заявіла пра неабходнасць стварэння аб’яднанай дэмакратычнай кааліцыі Беларусі і Украіны, якая будзе змагацца за дэмакратычныя еўрапейскія каштоўнасці.
Сёння лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі выступіў на пасяджэнні парламенцкай групы Еўрапейскай народнай партыі - Еўрапейскія дэмакраты, найбуйнейшай фракцыі Еўрапарламента. Беларуская дэлегацыя на чале з Аляксандрам Мілінкевічам таксама сустрэлася з трэцяй па велічыні партыяй “Альянс ліберальных дэмакратаў Еўропы”.
Цяпер праходзіць сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з кіраўніком Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу.
Усе навіны


