English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Атрошчанкаў на свабодзе (фота)

27/06/08

Пасля адбыцця 15 сутак адміністрацыйнага арышту на волю выйшаў грамадскі актывіст Аляксандр Атрошчанкаў.


Яго каля брамы Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў, што месціцца на вул. Акрэсціна, сустракалі жонка, сябры і паплечнікі.


Актывіст ацэньвае ўмовы ўтрымання ў ізалятары як вельмі дрэнныя:


– На вуліцы спёка, таму ў камеры няма чым дыхаць, асабліва, калі нехта паліць. Пры гэтым нас ні разу не выводзілі на прагулку. За паўмесяца у душ выводзілі толькі двойчы. Ежу проста не прымае арганізм. Пасля абеду адразу выстройвалася чарга ў туалет.


Алесь збіраецца скардзіцца на ўмовы ўтрымання ў ізалятары. На яго думку, калі людзі будуць маўчаць, нічога не зменіцца.


Нагадаем, 12 чэрвеня суд Цэнтральнага раёна Мінска пакараў Аляксандра Атрошчанкава арыштам нібыта за абразу суддзі, якая вынесла прысуд па “справе 14”.

 

 


Усе навіны