“Дзень Волі” ад Арлова
27 чэрвеня ў Віцебску адбылася прэзентацыя DVD-дыска Уладзімера Арлова “Дзень Волі”.
У кінастужцы, прысвечанай угодкам БНР, грамадскія дзеячы, журналісты, удзельнікі ключавых падзей найноўшай гісторыі разважаюць над тым, як магла павярнуцца гісторыя Беларусі ў ключавыя для краіны моманты. У фільме згадваюцца 1918, 1922. 1939, 1991 гады. Вядоўцам выступае Уладзімір Арлоў. Кінастужка змяшчае відэахроніку, фотаздымкі заснавальнікаў БНР. Аўтар распавядае пра іх лёс. Стужка доўжыцца 20 хвілін. Фільм мае цітры на ангельскай мове.
Андрэй Хадановіч, які таксама прымаў удзел у імпрэзе, чытаў свае вершы прысвечаныя Беларусі.
Па словах актывісткі Руху “За Свабоду” Таццяны Севярынец на імпрэзе, якая ладзілася ў двух месцах, пабывала каля 90 чалавек рознага ўзросту.
– Вельмі цешыць, што было шмат новых людзей, асабліва моладзі. Гэты фільм мае за мэту данесці да беларусаў праўду пра нашу гісторыю, каб балела нашае сэрца, каб яно нам не давала спакою, і мы не стамляліся змагацца і будаваць вольную Беларусь, – кажа Таццяна Севярынец.
Усе навіны


