English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Звольнілі за намер балатавацца ў дэпутаты

30/06/08

Кіраўнік кобрынскай суполкі Партыі БНФ, актывіст Руху “За Свабоду” Аляксандр Мех звольнены з пасады інжынера Упраўлення магістральных газаправодаў ТАА “Белтрансгаз”.


Алесь Мех уваходзіць у спіс 110 кандыдатаў, які падрыхтавалі Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы. Ён будзе балатавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Кобрынскай выбарчай акрузе.


4 чэрвеня Алеся выклікалі ў кабінет дырэктара прадпрыемства. Там адбылася гутарка з начальнікам прадпрыемства Уладзімірам Галашка і кіраўніком мясцовага КДБ Андрэем Басько. Актывіста наўпрост папярэдзілі: “Калі пойдзеш на выбары, будзеш звольнены”.


Алесь Мех сумленна працуе на прадпрыемстве 14 год. Ягоныя калегі і непасрэдны начальнік звярталіся да кіраўніцтва як мясцовага, так і галаўнога прадпрыемства, з просьбай перагледзець рашэнне аб звальненні Меха. Тым не менш, 30 чэрвеня актывіста Руху азнаёмілі з загадам аб звальненні (з ім папросту не працягнулі кантракт) і выдалі на рукі працоўную кніжку.


– Менавіта такім чынам, па-свойму, улада рыхтуецца да будучых выбараў. Нажаль, захоўваецца такая тэндэнцыя: з кожнай выбарчай кампаніяй узмацняецца ціск на яе актыўных удзельнікаў. Звальненне сп. Меха сведчыць, што лібералізацыі выбараў чакаць не варта.  Мы будзем абавязкова прапаноўваць уключыць у спіс асобаў, якім забаронены ўезд у краіны Еўропы і ЗША, тых, хто датычны да рэпрэсій па палітычных матывах, – каментуе сітуацыю каардынатар кампаніі “За Свабодныя выбары”, намеснік кіраўніка Руху “За Свабоду” Віктар Карнеенка.


Усе навіны