Помнік канструктывізму хочуць зруйнаваць
У Мінску на месцы былога будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па вуліцы Чырвонаармейскай, 9 запланавана пабудова адміністрацыйнага будынка для размяшчэння Палаты прадстаўнікоў.
Як паведаміў прыхільнік Руху “За Свабоду”, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, гэта прадугледжана пратаколам даручэння кіраўніка дзяржавы ад 3 чэрвеня 2008 года. Такім чынам, канстатаваў сп. Астаповіч, адзін з нешматлікіх і элегантных помнікаў архітэктуры, пабудаваных у стылі канструктывізму, будзе знесены.
Старшыня таварыства аховы помнікаў адзначае, што ўлады збіраюцца руйнаваць будынак, які ўваходзіць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца дзяржавай.
Усе навіны


