English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

На “Басовішча” разам!

01/07/08

Рух “За Свабоду” Гродна запрашае ў супольную паездку на “Басовішча-2008”, якое пройдзе 18-19 ліпеня на традыцыйным месцы ў мястэчку Гарадок (Grodek), што на Беласточчыне.

 

Сёлета будзе арганізаваны бясплатны даезд ахвотных наведаць “Басовішча-2008” па маршруце Кузніца Беластоцкая (чыгуначны вакзал) – Басовішча – Кузніца Беластоцкая (чыгуначны вакзал). Тым, хто жадае далучыцца, прапануецца дасылаць свае кантакты на адрас zasvabodu.hrodna@gmail.com для атрымання падрабязнай інфармацыі.


Гродзенскі Рух “За Свабоду” аказвае таксама візавую падтрымку жыхарам Гарадзеншчыны, якія жадаюць трапіць на фестываль беларускай музыкі. Ахвотныя могуць да 7 ліпеня даслаць на ўказаны вышэй мэйл свае імя і прозвішча (лацінкай, як у пашпарце), нумар пашпарту, а таксама свой тэлефон. Інфармацыю пра візавую падтрымку для жыхароў іншых рэгіёнаў Беларусі можна паглядзець тут.


Арганізатары “Басовішча” абвесцілі папярэднюю праграму. На дадзены момант у ёй запланаваныя выступы 8 гуртоў з Беларусі, 4 з Польшчы і 1 з Украіны. У конкурсе прымуць удзел 8 маладых беларускіх гуртоў. Таксама плануецца вольная сцэна


Усе навіны