English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Уладам не патрэбны закон “Аб ахвярах фашызму?”

03/07/08

Былыя непаўнагадовыя вязні канцлагераў судзяцца з Мінюстам, які не дазволіў збіраць подпісы пад законапраектам у іх абарону.

 

Паседжанне Вярхоўнага суда адбудзецца 7 ліпеня ў 11.00 ў будынку Маскоўскага раённага суда на праспекце Праўды, 27.

 

“Беларуская асацыяцыя былых непаўнагадовых вязняў фашызму” выступіла з заканадаўчай ініцыятывай аб унясенні праекту закона “Аб ахвярах фашызму”. Ініцыятыўная група з 300 чалавек сабралася вясной ў мінскім Доме ветэранаў і выканала працэдуру прапановы законапраекта. Былыя вязні звярнуліся да старшыні Цэнтрвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай з патрабаваннем выдаць падпісныя лісты для збору подпісаў грамадзянаў пад гэтым законапраектам. Ім было ў гэтым адмоўлена. Міністэрства юстыцыі таксама адхіліла заканадаўчую ініцыятыву грамадзянаў.

 

Пасля таго, як былыя  вязні фашызму не змаглі рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права, яны падалі ў суд. Прайшоўшы ўсе ніжэйшыя інстанцыі, справа дайшла да разгляду ў Вярхоўным судзе. Ужо адбылося два паседжанні. 7 ліпеня ў 11.00 адбудзецца апошняе паседжанне ў Маскоўскім раённым судзе на праспекце Праўды, 27. Слуханні будзе весці суддзя Бабкоў.

 

– Ва ўсіх краінах, асабліва тых, што моцна пацярпелі ад фашызму ў часы Другой сусветнай вайны, дбаюць і пра ветэранаў і пра вязняў канцлагераў. Ідэя стварэння адмысловага закона існуе ўжо 10 год, але ўлада так і не знайшла магчымасці зрабіць крокі у накірунку яе рэалізацыі і рэальна абараніць гэтых людзей, – лічыць лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч.

 

Вядома, што законы, якімі ахоўваюцца правы былых вязняў,  існуюць ва Украіне і Расіі. Яны прадугледжваюць дапамогу былым вязням, гарантуюць пэўныя льготы на лекі, праезд у транспарце і іншыя паслугі, якія патрэбны людзям сталага веку, здароўе якіх было падарвана яшчэ ў дзяцінстве.


Усе навіны