Заява Мілінкевіча з нагоды выбуху ў Мінску
04/07/08
Аляксандр Мілінкевіч выказвае свае спачуванні ўсім пацярпелым ад выбуху, што адбыўся ў Мінску ў ноч на 4 ліпеня 2008 года.
- Любыя гвалтоўныя дзеянні, якія ставяць пад пагрозу жыццё і здароўе мірных людзей, непрымальныя і падлягаюць асуджэнню.
Звяртаюся да праваахоўных органаў правесці ўсебаковае аб’ектыўнае і галоснае расследаванне дадзенага здарэння, недапушчальнага для Беларусі.
Жадаю ўсім пацярпелым як мага хутчэйшага выздараўлення і псіхалагічнага аднаўлення, - заявіў лідэр Руху “За Свабоду”.
Усе навіны


