English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Па-за межамі маральнасці

07/07/08

Звольненаму за намер балатавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў актывісту Руху “За Свабоду” Аляксандру Меху пагражаюць распаўсюдзіць рэпрэсіі на жонку.

 

Праз тыдзень пасля размовы з кіраўніком мясцовага КДБ у кабінеце дырэктара Кобрынскага ўпраўлення магістральных газаправодаў Аляксандру Меху патэлефанаваў памочнік дэпутата Віктара Кучынскага і сказаў: “Мы ведаем, што ў цябе ёсць праблемы, прыязджай да нас, мы табе дапаможам”.

 

Калі Алесь Мех наведаў прыемную Віктара Кучынскага, памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Юры Філіновіч выказаўся пра сваю абазнанасць у праблеме актывіста, але потым нечакана дадаў: “Калі ты не здымаеш сваю кандыдатуру, мы звольнім тваю жонку. Гэта нам зрабіць вельмі проста. Я толькі здыму слухаўку і патэлефаную начальніку аддзела адукацыі Кобрынскага гарвыканкама...”. Пасля гэтых слоў Алесь Мех палічыў не вартым далей працягваць размову.

 

Жонка Алеся Меха працуе настаўніцай адной з кобрынскіх школ. Віктар Кучынскі восенню мае намер ізноў балатавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Кобрынскай выбарчай акрузе.

 

– Усё гэта робіцца дзеля таго, каб знішчыць усю апазіцыю напярэдадні выбараў і зрабіць іх безальтэрнатыўнымі. Людзям хочуць паказаць, што калі яны будуць адстойваць свае погляды і правы, з імі таксама разбяруцца. Мы не павінны дазваляць ставіцца да нас як да рабоў. Я вельмі ўдзячны маім калегам і майму непасрэднаму кіраўніцтву, якія сталі на маю абарону, – кажа Алесь Мех.


Усе навіны