Тэрарыстаў шукаюць сярод апазіцыі
У Пінску, на кватэры Паўла Ляхновіча, які быў сябрам ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча на выбарах 2006 года, адбыўся ператрус. У актывіста, які шмат год займаўся паляваннем, канфіскавалі порах.
Нечаканыя госці ў колькасці шасці чалавек аказаліся супрацоўнікамі міліцыі і пракуратуры Мінска. Яны паведамілі жонцы актывіста, што праводзяць вобыск у межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля выбуху ў Мінску 3 ліпеня. У выніку ператрусу міліцыянты канфіскавалі паляўнічы порах і запісы з кантактамі некаторых палітыкаў.
– Павал Ляхновіч – былы афіцэр-падводнік. Падчас выбараў 2006 года ён неаднаразова затрымліваўся і прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за сваю актыўную палітычную дзейнасць. У выніку ў 2006-м годзе яго пазбавілі права на нашэнне паляўнічай зброі. Цяпер у яго канфіскавалі паляўнічы порах. Гэтыя дзеянні сілавых структураў звязаныя з сумнавядомымі мінскімі падзеямі 3 ліпеня. Пачалася “распрацоўка” актывістаў апазіцыі, якія, на думку спецслужбаў, маглі мець хоць нейкае дачыненне да выбуховых рэчаў, – лічыць намеснік Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.
Усе навіны


