English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Салігорцы падтрымалі сям’ю Парсюкевіча

10/07/08

Прадпрымальнікі салігорскага рынку сабралі для сям’і Сяргея Парсюкевіча грошы, калі даведаліся, што ягонай жонцы і сыну не пераводзяць частку пенсіі палітвязня.


Як паведаміў актывіст Руху Хрыстафор Жэляпаў, калі людзі даведаліся пра бюракратычныя праблемы з пераводам часткі пенсіі, яны адразу выявілі салідарнасць і сабралі грошы на разавую дапамогу.


– Сям’ю Сяргея пазбавілі пенсіі. Частка яе будзе пералічвацца прапаршчыку Дулубу, які, мала таго што збіў Сяргея, дык яшчэ патрабаваў ад яго грошай дзеля кампенсацыі яму “маральнага ўрону”. На шчасце ў нашай краіне ёсць сумленныя людзі, для якіх паняцце маралі, спачування і салідарнасці ёсць вышэйшай чалавечай каштоўнасцю. Таму я лічу, што такія людзі, як Дулуб, якія адбіраюць грошы нават у непаўналетніх дзяцей, не маюць ніякіх перспектыў.


Па словах спадара Хрыстафора, акцыі салідарнасці будуць працягвацца колькі спатрэбіцца.


Паводле рашэння суда, акрамя адбыцця 2 з паловах год калоніі Сяргей Парсюкевіч, мусіць аддаваць 25% пенсіі, якую ён атрымаў за выслугу гадоў, прапаршчыку Дулубу на кампенсацыю “маральнага ўрону” у 1 мільён рублёў. 25% пенсіі павінна пераводзіцца на ўтрыманне жонкі і сына, 50% – заставацца Сяргею Парсюкевічу.


Усе навіны