English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Актывіста Руху збілі ў райвыканкаме? (фота)

13/07/08

Намер журналіста, актывіста Руху “За Свабоду” Сяргея Панамарова трапіць на сустрэчу клецкіх чыноўнікаў з прадпрымальнікамі (якіх запрасілі ў абавязковым парадку) сутыкнуўся з катэгарычным непрыманнем уладаў.

 

Сяргей Панамароў з журналісцкім пасведчаннем увайшоў у будынак райвыканкама і нават падняўся да 4 паверха. Але пасля атрымання інструкцый, ахова будынка з ужываннем гвалту выпіхнула Панамарова на вуліцу.

 

– Міліцыянт груба штурхнуў мяне з лесвіцы 3-га паверха, калі я паспрабаваў зайсці ў кабінет старшыні райвыканкама, каб паскардзіцца на незаконныя дзеянні аховы. Я наляцеў на сцяну, на твары з’явілася кроў… Пасля гэтага я накіраваўся у пракуратуру і судмедэкспертызу, – распавядае Сяргей Панамароў.

 

Актывіст Руху ня ўпэўнены, што вінаватых пакараюць. На яго думку, у прыслужнікаў улады развязаныя рукі і яны пачуваюць сябе беспакаранымі. Міліцыянт на развітанне абяцаў знайсці паў-райвыканкама  сведкаў, што Панамароў сам стукнуўся аб сцяну. Тым не менш, Сяргей Панамароў намераны дабівацца справядлівасці.

 

Кіраўніцтва райвыканкама Клецка сабрала мясцовых прадпрымальнікаў, гандлёвыя аб’екты якіх месцяцца ў былых прыватных жылых дамах, каб паведаміць ім, што яны мусяць спыніць сваю дзейнасць, як “незаконную”. Чыноўнікаў не турбуе, што ў гэтых дамах зараз ніхто не жыве, што дзейнасць прадпрымальнікаў не стварае нязручнасці суседзям, бо дамы размяшчаюцца асобна ад жытла, што за некалькі год індывідуальнымі прадпрымальнікамі ўкладзены вялізныя грошы на добраўпарадкаванне будынкаў і прылеглых тэрыторыяў. Па логіцы чыноўнікаў такое непапулярнае рашэнне мусіць выконвацца з найменшай пагалоскай, таму і вельмі непажаданай была прысутнасць на сустрэчы журналістаў.

 

 


Усе навіны