Пінскіх актывістаў дапытаюць
14/07/08
Супрацоўнікі КДБ Пінска запрасілі мясцовага актывіста Руху “За Свабоду” Аляксандра Рамановіча на размову.
- Яны папрасілі мяне прыйсці і напісаць тлумачэнне, дзе я знаходзіўся трэцяга ліпеня, - паведаміў Аляксандр Рамановіч. – Па словах супрацоўнікаў КДБ, яны будуць дапытваць у Пінску ўсіх. Я думаю, што ў дадзеным выпадку размова ідзе пра пінскіх актывістаў.
Усе навіны


