English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Ціск на Аляксандра Меха і яго паплечнікаў працягваецца

21/07/08

Пасля падачы кобрынскім актывістам Руху “За Свабоду” спіса ініцыятыўнай групы ў акруговую камісію, да яго паплечнікаў пачалі прыходзіць міліцыянты.


– Яны прыйшлі дадому ўжо да трох сяброў маёй ініцыятыўнай групы. У прысутнасці сваякоў міліцыянты высвятлялі ў актывістаў, ці маюць яны дачыненне да падзей, якія адбыліся ў Мінску 3 ліпеня. Потым ім перадалі позвы ў РАУС, – распавядае Аляксандр Мех.


У РАУС, па словах актывіста, міліцыянты выклікаюць яго паплечнікаў у тым ліку для таго, каб узяць адбіткі пальцаў і генетычны матэрыял “падазронага”.

 

– Гэта частка палітычнай кампаніі ўладаў, якая хоча застрашыць дэмакратычных актывістаў і зрабіць іх удзел у выбарах мінімальным. Калі міліцыянт прыходзіць дахаты, адбываецца маральны ціск яшчэ і на сваякоў актывістаў,– лічыць Аляксандр Мех.


Усе навіны