Севярынец не пускаюць у кандыдаты
Шляхам пагрозаў і ціску на сябраў ініцыятыўнай групы актывісткі Руху Таццяны Севярынец ўлады замінаюць ёй зарэгістравацца і распачаць збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты па Віцебскай Горкаўскай акрузе №11.
Заяўленага сябра ініцыятыўнай групы Лідзію Карповіч пад пагрозай высялення з інтэрната, дзе яна жыве з двума непаўнагадовымі дзецьмі, прымусілі пісьмова адмовіцца ад удзелу ў ініцыятыўнай групе. Па словах Севярынец, гэтая адозва стала прычынай нерэгістрацыі ініцыятыўныўнай групы.
Паплечніцу палітыка Алену Дайнека таксама прымушалі адмовіцца ад сяброўства ў ініцыятыўнай групе, паргажаючы звальненнем. Нягледзячы на пагрозы з боку кіраўніцтва, Алена не збіраецца адзываць свай подпіс.
Да многіх сябраў ініцыятыўнай групы Таццяны Севярынец неаднойчы тэлефанавалі, а да некаторых асабіста прыходзіла старшыня акруговай выбарчай камісіі і некалькі разоў перапытвала, ці тыя на самой справе з'яўляюцца членамі ініцыятыўнай групы.
23 ліпеня Таццяна Севярынец мае намер падаваць новы спіс ініцыятыўнай групы.
Паводле прэсавай службы аргкамітэту па стварэнні БХД
Усе навіны



