English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Актывіста Руху падазраюць ва ўгоне ўласнага аўто

24/07/08

Змітра Вінаградава па дарозе ў Вілейскую акруговую камісію № 64, куды ён вёз спіс ініцыятыўнай групы,  перахапіла міліцыя.


Супрацоўнікі ДАІ заявілі, што машына вядомага мясцовага актывіста знаходзіцца ва ўгоне і прымусілі кіроўцу рушыць у Мядзельскі РАУС. Зміцер Вінаградаў, які зараз знаходзіцца ў аддзяленні міліцыі, упэўнены, што яго хочуць пратрымаць да таго часу, калі ён не паспее трапіць у акруговую камісію, якая працуе да 19 гадзіны. Як вядома, сёння апошні дзень прыняцця заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.


– Я прывёз спіс ініцыятыўнай групы ў камісію яшчэ 22 ліпеня. На сябра маёй групы юрыста санаторыя “Баравой” Уладзіміра Адамовіча пачалі ціснуць, і ён мусіў адмовіцца ад удзелу ў кампаніі. Сёння я павёз у камісію новы спіс. Па дарозе туды, у 10 кіламетрах ад Мядзеля, мяне перахапіла міліцыя і супрацоўнікі КДБ, якія смяюцца мне ў твар і не хаваюць свайго намеру трымаць мяне да вечара, – распавядае Зміцер Вінаградаў.


Усе навіны