Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Хроніка сустрэч А.Мілінкевіча ў Маладзечне і Вілейцы

15/01/06

Сёння ў Маладзечне і Вілейцы ў Аляксандра Мілінкевіча адбылося па некалькі сустрэч. У Маладзечне адзіны прэтэндэнт наведаў калгасны і рэчавы рынкі, у Вілейцы – цэнтральны рынак, дзе працуе сталы пункт па зборы подпісаў у падтрымку яго вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Беларусі.

Аляксандр Мілінкевіч адказаў на шмат пытанняў наведвальнікаў рынкаў. Людзей ў першую чаргу непакояць высокія кошты, падаткі, нізкія заробкі, нізкая якасць паслуг ЖКГ. “Людзі гавораць пра тое, што ім баліць, але скардзяцца, што стала небяспечна выказваць сваю незадаволенасць нават сярод сяброў. Чалавек прыніжаны, прыціснуты кантрактнай сістэмай, якая пазбаўляе яго права на выказыванне сваіх думак, меркаванняў і не пакідае магчымасці ў выпадку страты працы ўладкавацца на іншую. У невялікіх гарадах гэта вельмі балючая праблема”, -- сказаў А.Мілінкевіч.

У Вілейцы адбылася таксама сустрэча з прадстаўнікамі мясцовай інтэлігенцыі – настаўнікамі і доктарамі. Пасля гэтага Аляксандр Мілінкевіч ізноў накіраваўся ў Маладзечна, дзе сустрэўся з прадстаўнікамі сваёй ініцыятыўнай групы. Завершыць праграму сённяшніх візітаў сустрэча ў Радашковічах.


Усе навіны